Title: «Ціскі» змыкаюцца: польскае звяно Версальскай сістэмы паміж Германіяй і СССР вясной – летам 1939 г.
Authors: Лазько, Г.Г.
Issue Date: 2012
Publisher: Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина
Citation: Лазько, Р.Р. «Ціскі» змыкаюцца: польскае звяно Версальскай сістэмы паміж Германіяй і СССР вясной – летам 1939 г. / Р.Р. Лазько // Вучоныя запіскі. - 2012. - Вып. 8, Ч. 1. - С. 128-137.
Abstract: Польска-германскі палітычны канфлікт, выкліканы адхіленнем Польшчай прапанаванай ёй Берлінам ролі сатэліта германскага рэйха, стаў цэнтральным кампанентам міжнароднага палітычнага крызісу, у якім Еўропа апынулася вясной 1939 г. З самага пачатку гэты канфлікт меў тэндэнцыю перарасці ў ваенную барацьбу, паколькі адзін з бакоў – Германія – не толькі не шукала яго вырашэння мірнымі сродкамі, але і абвастрала яго менавіта дзеля таго, каб у зручны момант выкарыстаць для развязвання вайны за сваё панаванне ў Еўропе. Гісторыя перарастання польска-германскага канфлікта ў барацьбу дзвюх ваенна-палітычных груповак сусветнага маштабу мае вялізную гістарыяграфію, якая працягвае інтэнсіўна развівацца. Аднак азнаямленне з беларускай літаратурай па гэтай праблеме дае падставы канстатаваць выпадзенне большасці публікацый беларускіх гісторыкаў з рэчышча развіцця сусветнай гістарыяграфіі. Імі не асвойваецца ні база крыніц, на якую абапіраецца сусветная гістарыяграфія, ні яе канцэптуальныя здабыткі (прадстаўленыя ў тым ліку ў найбольш даступных беларускім гісторыкам працах іх расійскіх калег). Такі стан айчыннай гістарыяграфіі стаў адным са стымулаў у выбары аўтарам тэмы гэтага артыкула. Пад «ціскамі» разумеецца прынцыпова негатыўнае стаўленне двух вялікіх суседзяў Польшчы як да польскага кампанента Версальскай сістэмы, так і да гэтай сістэмы ў цэлым. Пры гэтым зыходзім з таго, што змыканне савецка-германскіх геапалітычных ціскоў не было забяспечана аўтаматычна, яно было магчымае толькі ў пэўнай сітуацыі, абумоўленай як станам Версальскай сістэмы разам з яе польскім кампанентам, так і здольнасцю ціскоў дзейнічаць сінхронна, змыкацца.
URI: http://elib.gsu.by/jspui/handle/123456789/37501
Appears in Collections:Статьи

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Лазько_Ціскі_змыкаюцца.pdf375.13 kBAdobe PDFView/Open


Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.