Title: Мастацкі свет Алеся Разанава
Authors: Дакукін, А.Д.
Issue Date: 2024
Publisher: Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны
Citation: Дакукін, А. Д. Мастацкі свет Алеся Разанава / А. Д. Дакукін ; Гомельскі дзярж. ўн-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2024. – 282 с.
Abstract: У працы асэнсоўваецца спецыфіка мастацкага свету сучаснага беларускага паэта Алеся Разанава (1947–2021). У прыватнасці, высвятляюцца асаблівасці творчага метаду названага аўтара, характарызуецца распрацаваная А. Разанавым жанравая сістэма, прыводзяцца звесткі пра лексічныя адметнасці ягоных тэкстаў. Акрамя таго, адбываецца зварот да паняццяў канцэпту, архетыпа і далейшы пошук такіх устойлівых кодаў культуры ў вершаванай спадчыне пісьменніка, што дазваляе паўней усвядоміць сувязь паэта з нацыянальнай мастацкай традыцыяй. Падкрэсліваецца, што А. Разанаў праявіў сябе не толькі ў арыгінальнай творчасці, але і як таленавіты перакладчык. Адпаведна, даецца інфармацыя пра перакладчыцкую дзейнасць пісьменніка з мэтай вызначыць ягонае судакрананне з сусветным літаратурным кантэкстам і такім чынам усебакова раскрыць спецыфіку разанаўскага светабачання. Выданне адрасуецца найперш навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам. Работа можа быць карысная і для школьных настаўнікаў
URI: https://elib.gsu.by/handle123456789/70112
ISBN: 978-985-32-0060-7
Appears in Collections:Монографии

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
А. Д. Дакукін Мастацкі свет Алеся Разанава.pdf4.59 MBAdobe PDFView/Open


Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.