Title: Адміністрацыйная структура Рускай Праваслаўнай Царквы ў сінадальны перыяд: калізіі кананічнага і свецкага права
Authors: Грахоцкий, А.П.
Keywords: Руская Праваслаўная царква
сінадальны перыяд
кананічнае права
свецкае права
Памесны Сабор
Issue Date: 2012
Publisher: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
Citation: Грахоцкі, А.П. Адміністрацыйная структура Рускай Праваслаўнай Царквы ў сінадальны перыяд: калізіі кананічнага і свецкага права / А.П. Грахоцкі // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. – 2012. – № 1. – С. 28–40.
Abstract: У артыкуле разглядаецца працэс трансфармацыі адміністрацыйнай структуры Рускай праваслаўнай царквы пад уздзеяннем расійскай "канфесійнай дзяржавы". Распачата ў пятроўскую эпоху рэгламентацыя прававога статуса Рускай праваслаўнай царквы была заклікана падначаліць канфесію дзяржаўнай уладзе і інкарпараваць яе адміністрацыйны апарат у бюракратычную структуру імперыі. "Адзяржаўленне" Царквы суправаджалася кардынальнай ломкай яе кананічнага ўладкавання: Руская праваслаўная царква пазбавілася свайго вышэйшага кананічнага органа - Памеснага Сабора - і патрыяршага праўлення; кіраўніком Царквы ў расійскім заканадаўстве абвяшчаўся імператар; секулярнымі прававымі нормамі быў зменены кананічны парадак абрання епіскапату; функцыі агентаў сацыяльнага дысцыплінавання насельніцтва былі даручаны прыходскаму кліру; шэраг секулярных функцый, звязаных з дысцыплінаваннем кліру і наглядам за выкананнем прыходскім духавенствам дзяржаўных абавязкаў, ускладаўся на благачынных. Такім чынам, Руская праваслаўная царква пазбавілася статуса аўтаномнага грамадскага інстытута, ператварыўшыся ў "Ведомство православного исповедания". Дзяржаўнае заканадаўства, якое рэгламентавала адміністрацыйную структуру Царквы ў сінадальны перыяд, супярэчыла нормам кананічнага права. Артыкул разлічаны на спецыялістаў і шырокае кола чытачоў.
URI: http://elib.gsu.by/handle/123456789/7249
Appears in Collections:Статьи

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Vesnik-GrGU-1(124)-2012.pdf3.93 MBAdobe PDFView/Open


Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.