| Title: | Адміністрацыйная структура Рускай Праваслаўнай Царквы ў сінадальны перыяд: калізіі кананічнага і свецкага права | 
| Authors: | Грахоцкий, А.П. | 
| Keywords: | Руская Праваслаўная царква сінадальны перыяд кананічнае права свецкае права Памесны Сабор | 
| Issue Date: | 2012 | 
| Publisher: | Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы | 
| Citation: | Грахоцкі, А.П. Адміністрацыйная структура Рускай Праваслаўнай Царквы ў сінадальны перыяд: калізіі кананічнага і свецкага права / А.П. Грахоцкі // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. – 2012. – № 1. – С. 28–40. | 
| Abstract: | У артыкуле разглядаецца працэс трансфармацыі адміністрацыйнай структуры Рускай праваслаўнай царквы пад уздзеяннем расійскай "канфесійнай дзяржавы". Распачата ў пятроўскую эпоху рэгламентацыя прававога статуса Рускай праваслаўнай царквы была заклікана падначаліць канфесію дзяржаўнай уладзе і інкарпараваць яе адміністрацыйны апарат у бюракратычную структуру імперыі. "Адзяржаўленне" Царквы суправаджалася кардынальнай ломкай яе кананічнага ўладкавання: Руская праваслаўная царква пазбавілася свайго вышэйшага кананічнага органа - Памеснага Сабора - і патрыяршага праўлення; кіраўніком Царквы ў расійскім заканадаўстве абвяшчаўся імператар; секулярнымі прававымі нормамі быў зменены кананічны парадак абрання епіскапату; функцыі агентаў сацыяльнага дысцыплінавання насельніцтва былі даручаны прыходскаму кліру; шэраг секулярных функцый, звязаных з дысцыплінаваннем кліру і наглядам за выкананнем прыходскім духавенствам дзяржаўных абавязкаў, ускладаўся на благачынных. Такім чынам, Руская праваслаўная царква пазбавілася статуса аўтаномнага грамадскага інстытута, ператварыўшыся ў "Ведомство православного исповедания". Дзяржаўнае заканадаўства, якое рэгламентавала адміністрацыйную структуру Царквы ў сінадальны перыяд, супярэчыла нормам кананічнага права. Артыкул разлічаны на спецыялістаў і шырокае кола чытачоў. | 
| URI: | http://elib.gsu.by/handle/123456789/7249 | 
| Appears in Collections: | Статьи | 
Files in This Item:
| File | Description | Size | Format | |
|---|---|---|---|---|
| Vesnik-GrGU-1(124)-2012.pdf | 3.93 MB | Adobe PDF | View/Open | 
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.

