Название: | Адміністрацыйная структура Рускай Праваслаўнай Царквы ў сінадальны перыяд: калізіі кананічнага і свецкага права |
Авторы: | Грахоцкий, А.П. |
Ключевые слова: | Руская Праваслаўная царква сінадальны перыяд кананічнае права свецкае права Памесны Сабор |
Дата публикации: | 2012 |
Издательство: | Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы |
Библиографическое описание: | Грахоцкі, А.П. Адміністрацыйная структура Рускай Праваслаўнай Царквы ў сінадальны перыяд: калізіі кананічнага і свецкага права / А.П. Грахоцкі // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. – 2012. – № 1. – С. 28–40. |
Краткий осмотр (реферат): | У артыкуле разглядаецца працэс трансфармацыі адміністрацыйнай структуры Рускай праваслаўнай царквы пад уздзеяннем расійскай "канфесійнай дзяржавы". Распачата ў пятроўскую эпоху рэгламентацыя прававога статуса Рускай праваслаўнай царквы была заклікана падначаліць канфесію дзяржаўнай уладзе і інкарпараваць яе адміністрацыйны апарат у бюракратычную структуру імперыі. "Адзяржаўленне" Царквы суправаджалася кардынальнай ломкай яе кананічнага ўладкавання: Руская праваслаўная царква пазбавілася свайго вышэйшага кананічнага органа - Памеснага Сабора - і патрыяршага праўлення; кіраўніком Царквы ў расійскім заканадаўстве абвяшчаўся імператар; секулярнымі прававымі нормамі быў зменены кананічны парадак абрання епіскапату; функцыі агентаў сацыяльнага дысцыплінавання насельніцтва былі даручаны прыходскаму кліру; шэраг секулярных функцый, звязаных з дысцыплінаваннем кліру і наглядам за выкананнем прыходскім духавенствам дзяржаўных абавязкаў, ускладаўся на благачынных. Такім чынам, Руская праваслаўная царква пазбавілася статуса аўтаномнага грамадскага інстытута, ператварыўшыся ў "Ведомство православного исповедания". Дзяржаўнае заканадаўства, якое рэгламентавала адміністрацыйную структуру Царквы ў сінадальны перыяд, супярэчыла нормам кананічнага права. Артыкул разлічаны на спецыялістаў і шырокае кола чытачоў. |
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): | http://elib.gsu.by/handle/123456789/7249 |
Располагается в коллекциях: | Статьи |
Файлы этого ресурса:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
Vesnik-GrGU-1(124)-2012.pdf | 3.93 MB | Adobe PDF | Просмотреть/Открыть |
Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.